РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзякую партыі Леніна – Сталіна
Дзякую партыі Леніна – Сталіна,
Дзякую Сталіну мудраму, роднаму,
Што на Расеі жандармскай развалінах
Гору канец палажылі народнаму,
 
Што Беларусь маю цёмную, ўбогую
Вывелі ў людзі, і стала дзяржаўнаю, –
Выцерла сьлёзы, пайшла ў сьвет дарогаю
Побачкі з сонцам, дарогаю слаўнаю.
 
Сонца ўзышло над гаротнаю ніваю,
Сны аб ясьнейшых днях сталіся яваю;
Вольныя людзі, як пчолы руплівыя,
Твораць быт новы, абвеяны славаю.
 
Б'ецца жыцьцё жыватворнай крыніцаю,
Песьні напевамі звоняць вясёлымі,
Воля жывая лунае арліцаю,
Доля шчасьлівая дружыцца зь сёламі.
 
Воля і доля над доламі, горамі
Госьціць у нас цудатворнаю казкаю,
Радасна жыць пад Крамлёўскімі зорамі,
Сталінскай цешыцца ўвагаю, ласкаю.
 
Дзякую партыі Леніна – Сталіна!..
Нашы мінуліся дні беспрасьветныя,
Леглі ад сонца на сьвеце праталіны,
Будзем спраўляць перамогу ўсясьветную.
 
Дзякуй за годнасьць паэта народнага,
Дзякуй за Леніна ордэн мне радасны,
Дзякуй за прэмію Сталіна роднага,
Дзякую Сталіну, сокалу яснаму!
 
1941
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.