РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ці хто думаў...

Цішку Гартнаму

 
Ці хто думаў, ці хто сьніў
Таму дваццаць зім і лет,
Што капыльскі наш гарбар
Гэтак слаўна выйдзе ў сьвет.
 
Так бунтарна апяе
Жыцьця новага сяўбу,
I змаганьне беднаты,
I рабочых барацьбу!
 
*

Ці хто думаў, ці хто сьніў,
Лапці носячы й рызьзё,
Калі ўсерасейскі цар
Наш народ таптаў з гразёй,
 
Што рэспублікі сваёй
Мы уздымем вольны сьцяг,
Абвясьціўшы ўсім, усім,
Што цары ўжо нам ня страх!
 
*

Ці хто думаў, ці хто сьніў
Таму дваццаць лет і зім,
Што ня хто, а той гарбар,
Каб гучэў Саветаў гімн, –
 
Для свабоднай БССР
(Не для іншай там якой)
Ён прынёс народу дар
«Сваёю ўласнаю рукой!».
 
1928
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.