 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
3 французскай – Эжэна Пацье
|
Міжнародны гімн
|
«Iнтэрнацыянал»
|
# Гэта бой наш астатні За працоўны народ, Каб у лучнасьці братняй Узьняўся людскі род.
#1 Паўстань, пракляцьцем катаваны! Паўстань, хто з голаду век пух! Бурліць наш розум ўзбунтаваны, Няволі кліча рваць ланцуг! Стары парадак мы зруйнуем Магутным выбухам сваім I сьвет на новы лад збудуем: Хто быў нічым – той будзе ўсім!
#2 Ніхто ня дасьць самохаць волі – Ні Бог, ні цар, ні багатыр, Даб'емся самі лепшай долі... Дабро для ўсіх – наш правадыр! Каб не згібаці плеч пакорных, Каб волі дух лунаў у нас, – Адважна плаўма сталь у горнах, Пакуль у кузьні жар ня згас!
#3 Уласьць гняце, закон хітруе, Кроў зь бедных ссуць падаткі, чын Нішто багатых не турбуе, Правы гаротных – сьмех адзін! Даволі жыць чужою ласкай, Закон аб роўнасьці давёў: «Няма правоў без абавязкаў I абавязкаў без правоў!»
#4 Нікчэмны ў торжышчы ўсеўладным, Капальняў, фабрыкаў паны, Чужую працу толькі складны Па-зьверску рабаваць яны. У скрыні-склады сытай банды Дабро працоўнае пайшло, Хай жа бядак даб'ецца праўды: Каб што здабыў – яго было!
#5 Цары паілі нас маною. Дык нам спакой, а ім вайна. Супроць вайны пайдзём вайною: Душа ў салдаты – ні адна. Калі ж уладзяць з намі гулі – Пагоняць нас на бой за іх, – То будуць знаць, што нашы кулі Пачнуць страляць па іх саміх.
#6 Мы ўсе работнікі, сяляне – Сусьветны рой працаўнікоў – Мець будзем на зямлі ўладаньне – А дармаеды прэч! Далоў! Жывіцца целам нашым годзе Усім трутнём і груганом! Для нас, паўстаўшых, сонца ўсходзе, Сьвяціць нам будзе век вяком!
Гэта бой наш астатні За працоўны народ, Каб у лучнасьці братняй Узьняўся людскі род!
1921
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|