Шаг у шаг, ваякі-хлопцы! – Весялей жа, малайцы! Весялей жа, удалыя Беларускія байцы! Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей! Адступаць назад ня ўмеем, А йдзём горда мы ўпярод, Уміраючы за волю, За працоўны ўвесь народ. Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей! I сваіх чырвоных дзетак, Сказам аб былом жыцьцю Мы навучым, як змагацца За Рэспубліку сваю. Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей! Шаг у шаг, ваякі-хлопцы! Ды вышэй Сьцяг Акцябра! Паланее над зямлёю Пралетарская Зара. Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей! Як вучылі камунары, Мы вядзём зь нявольнай цьмы, 3-пад запораў капіталу Ўсіх такіх жа, як і мы. Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей! У ваякаў непабедных Дух адважнага байца, – Давядзём свабоды справу Да пабеднага канца. Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей! На зару чырвонай волі, Што ў мільён гарыць агнёў, Узіраюцца з надзеяй Пралетары ўсіх краёў. Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей! Шаг у шаг, ваякі-хлопцы! Весялей жа, малайцы! Весялей жа, удалыя Беларускія байцы! Узьніміся, Сьцяг Чырвоны! I ты, зорка, чырваней! Пралетарская пяхота Не ўстыдзіць сабой людзей!
|
|