Ой, зімка благая, Не страшна ты! Нашто ж у нас печка I лес густы?.. На полі сьнег сьцежку Беліць усьлед; Мы коніка ў санкі – Ды ў поле, ў сьвет! Застыла, замёрзла Паверхня вод, Гэй, хлопцы, дзяўчаткі, Жывей на лёд! Як зоркі заблыснуць На небе там, – Пачуем мы казку, Раскажуць нам. Аб дзеду-марозе, Аб долі злой, Аб беднай сіротцы Сказ будзе той.
[1921]
|
|