РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
3 польскай
Каваль
Звонам звоніць, іскры гоніць
Молат мой агністым зьмеем;
Рук я ў працы не жалею,
Бо гультайства сіле шкодзіць,
Толькі праца шчасьце родзіць.
Я люблю свой дар,
Я ў ім гаспадар!
 
Каб папала на кавадла
Гультаёў сто, дык каваў бы
I зусім не шкадаваў бы,
Бо гультайства сіле шкодзіць,
Толькі праца шчасьце родзіць.
Я люблю свой дар,
Я ў ім гаспадар!
 
Гляньце, дзеці, як сталь сьвеціць.
Малаты б'юць па кавадле:
Будуць колы і вухналі,
Для сяляніна – плуг новы,
А для коніка – падковы.
Я люблю свой дар,
Я ў ім гаспадар!
 
[1922]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.