РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З рускай – Ф. Цютчава
Лісьце
Мы, лісьце, лісточкі,
Цьвіцём і блішчым,
Да часу дні, ночкі
На суччы вісім.
 
Празь цёплае лета
Былі мы ў красе,
Гулялі з праменьнем,
Ясьнелі ў расе.
 
Дый зьнікнуў час ласкі.
Птушыны сьціх сьпеў,
Пасохнулі краскі,
Луг зелен счарнеў.
 
Ну, што ж нам дарэмна
Вісець і жаўцець, –
Ляпей жа зь вятрамі
I нам паляцець!
 
О буйныя ветры,
Хутчэй к нам з вышын!
Хутчэй нас сарвіце
З санлівых галін.
 
Сарвіце, памчыце,
На крыльлі сваім;
Ляціце, ляціце,
Мы з вамі ляцім!
 
1925
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.