РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З рускай
Першамайская песьня
Вось ідзе наш май вясёлы,
Сьвята сьветлае дзяцей,
У прасторы звоняць пчолы,
Мкнуцца зь мёдам у вулей.
 
        Звонка песьню засьпяваем,
        Дружна стрэнем весялей
        Першы дзень вясёлы мая,
        Сьвята сьветлае дзяцей!
 
Зелянеюць сенажаці,
Сонца ясна зіхаціць,
Сталі птушкі шчабятаці,
3ь лесам, з сонцам гаманіць.
 
        Звонка песьню засьпяваем,
        Дружна стрэнем весялей
        Першы дзень вясёлы мая,
        Сьвята сьветлае дзяцей!
 
Пад чырвоны сьцяг народы
Выйсьці з хат павінны ўсе,
Ўспомніць майскі дзень свабоды,
Сьвята згоды, гімн вясьне.
 
        Звонка песьню засьпяваем,
        Дружна стрэнем весялей
        Першы дзень вясёлы мая,
        Сьвята сьветлае дзяцей!
 
І бацькі, і нашы брацьці,
Ўвесь працоўны люд пяе:
«Згіне цёмны сьвет пракляцьця,
Праца ў волі зацьвіце!»
 
        Звонка песьню засьпяваем,
        Дружна стрэнем весялей
        Першы дзень вясёлы мая,
        Сьвята сьветлае дзяцей!
 
Так пад сьцягам пад чырвоным
Пралетары ўсіх краёў
Спатыкаюць май зялёны,
Што на радасьць к нам прыйшоў.
 
        Звонка песьню засьпяваем,
        Дружна стрэнем весялей
        Першы дзень вясёлы мая,
        Сьвята сьветлае дзяцей!
 
[1928]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.