РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З рускай – П. Шкулёва
Кавалі
Мы – кавалі, куём мы шчасьце
Для ясных будучых часін.
Для нас ня страшны бяда, напасьці,
Да сонца клічам мы зь нізін.
 
Зьвінім, куём мы безустаньня,
Імчацца іскры на ўвесь сьвет,
У сэрцах сеюць агні змаганьня,
Шлях асьвятляюць да пабед.
 
Мы – кавалі, ня знаем змогі,
Стагнаці нам няма калі,
К камуне слаўнай кладзём дарогі, –
Куём жыцьцё: мы – кавалі!
 
Дружней, званчэй грымі, наш молат,
Пад абцугамі гніся, сталь.
Сагрэем холад, насыцім голад
I разьвяселім смутны жаль.
 
[1928]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.