РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
З рускай – М. Красільнікава
Пралетарская калыханка
Сьпі, дзіцё! У змроку ночы
        Дай і мне паспаці.
Бацька твой чорнарабочы,
        Парабчанка маці.
 
Шмат цярпелі гора, бедаў
        Мы ў сваім жыцьці.
Сьпі, дзіцё, бяды ня ведай!
        Люлі, люлі, сьпі!
 
*

Цяжка жыць было народу,
        Путы, зьдзек вакол,
I змагацца за свабоду
        Бацька твой пайшоў.
 
Каб у бойцы неспынянай
        Ўладу здабылі
I рабочы, і сялянін.
        Люлі, люлі, сьпі!

*

Бітвы будуць мо' йсьці годы,
        Каб пазбыцца пут,
Але будзе мець свабоду
        Ўвесь працоўны люд.
 
Прамінуцца ўсе нягоды
        У людскім жыцьці,
Будзе воля ўсім народам.
        Люлі, люлі, сьпі.
 
1929
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.