Да нябёс уздымае зямля Каласы сваіх ніў, Каб сагрэла іх сонца, Каб вецер іх там апыліў. Я не знаю, калі Палюбілася сонцу зямля, А зямлі палюбілася сонца, – Не ведаю я... Толькі знаю – не меней Налічвае год іх любоў, Чымся сонца праменьняў, Зямля – залатых каласоў. Маладая зямля, Як нявеста, а сонца – жаніх. Лета – час іх абдымкаў, А восень – час ростані іх. Час чаканьняў – зіма, А вясна – час чаканых сустрэч, Час шчасьлівай любві: Сьлёзы – прэч, крыўды – прэч, хмары – прэч.
1950
|
|