РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Працай дружнай, калектыўнай

Першай усебеларускай выстаўцы
сельскай гаспадаркі і прамысловасьці


 
Працай дружнай, калектыўнай,
Пераможна, безупынна
Сьвет будуе, сьвет нячутны
Пралетарый ўсемагутны.
 
Вызваў з попелаў, з руінаў
На шлях творчы ўсю краіну,
I сон скінуўшы пракляты,
БССР сьвяткуе сьвята.
 
Глянь – на выстаўцы і вокал,
Дзе ні кіне вокам сокал,
Рунь рунее новаўсходаў
Поля фабрык і заводаў.
 
Ураджай дзесяцігодзьдзя
За сто іншых год пяройдзе...
Той ня бача, хто ня хоча
Ці навек хто згубіў вочы.
 
Так ад працы ад ударнай
Забурлілася ўладарна
Жыватворнаю крыніцай
Пралетарская сталіца.
 
1930
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.