 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пад чырвонай зоркаю Армія Чырвоная Прайшла долы, горы I лясы зялёныя, Калі крывапіўцы – Генэралы царскія – Аднавіць хацелі Парадкі жандарскія. * Пад чырвонай зоркаю Ад рукі зладзейскае Кроў лілася сьветлая Чырвонаармейская. Гуляла, шалела Подла інтэрвенцыя, Француз, англічанін Путы ўскласьці меціўся. * Пад чырвонай зоркаю Ўстаў народ працоўны I прагнаў за моры Бандытаў каронных. Былі бітвы, бойкі За свабоду працы, I сьцяг перамогі Ўзьняўся красавацца. * Пад чырвонай зоркаю Армія Чырвоная Пройдзе долы, горы I лясы зялёныя, Калі рабскі захад Руку ўзьняць захоча На край бальшавіцкі, На ўладу рабочых. * Інтэрвенцкім бандам Не гуляці болей Па савецкім буйным Нязьмераным полі. Пакрыецца славай Наша пагранічча, Калі к абароне Партыя пакліча. Пад чырвонай зоркаю Армія Чырвоная Пройдзе долы, горы I лясы зялёныя.
1932
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|