РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Май
Ходзіць май па сьвеце,
Сонцамі ірдзіцца,
Закаваных, сьпячых
Кліча ўстаць, збудзіцца
 
Далятае голас
Вялікага сьвята
Ў нэтры сутарэньняў,
У курныя хаты.
 
*

Ходзіць май па сьвеце,
Сьцяг яго чырвоны
Патрасае грозна
Троны і кароны.
 
I дрыжаць сатрапы,
Цары і царысты
Ад паходаў майскіх,
Заклікаў агністых.
 
*

Ходзіць май па сьвеце,
3 думкаю расьпетай:
Возьмуць ва ўсім сьвеце
Возьмуць верх Саветы.
 
Чырваньню шаўковай
Зашумяць штандары,
Хто ў няволі гнуўся –
Ўстане гаспадарыць.
 
*

Ходзіць май па сьвеце,
Мнагалюдны, буйны,
I складае песьні
Сусьветнай камуны.
 
Чалавек ня будзе
Ўжо над чалавекам
Панаваць крывава,
Як дасюль – спрадвекаў.
 
Ходзіць май па сьвеце...
 
1933
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.