Мудрыя законы Краіны Саветаў Пісаны рукою Рабочай, мазольнай... Нашай Канстытуцыі Слаўныя заветы Не памруць, жыць будуць Праўдай векапомнай. Гэтыя законы Зьзяюць агняцьветам, Сонечна лунаюць Зоркаю цудоўнай I над зарубежным Канаючым сьветам, Дзе йшчэ люд працоўны Сёньня паднявольны. Братняй дапамогай, Роўная між роўных, БССР красуе, Нібы жыта летам; Скінуўшы лад царскі I панскія прыгоны, Сабой ганарыцца, Як ніколі гэтак. Ўвесь народ савецкі Шуміць роем ройным На нівах савецкіх Квецістых, расьпетых... Будуць віхры, буры, А жыць будуць вольна Нашай Канстытуцыі Слаўныя заветы.
1934
|
|