РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Калгасу «Чырвоны баец»
Панаваў тут Ёдка
3 раньня да вячорка,
Сам ён жыў салодка,
А бяднота горка.
 
Панаваў паганы,
Грабіў, не марудзіў,
Кланяліся ж пану
Гаротныя людзі.
 
Жыў сабе упырам,
Седзячы ў палацы,
Пух сабе ад жыру
3 батрацкае працы.
 
На гэтых папарах,
Засевах і пашах
Сёньня гаспадараць
Калгасьнікі нашы:
 
Букі, Рахінсоны,
Дар'і, Пусташылы,
Рэуты, Алёны,
Кастусі, Данілы.
 
А во Хадасевіч –
Старшыня калгаса –
Знае, што дзе сеяць,
Не прапусьціць часу.
 
Чалавек ён з гартам,
Ўмее заахвоціць.
Не папусьціць жартаў
Ў калгаснай рабоце.
 
Засяваюць поле
Ня так, як калісьці:
Не для панскай долі
Для сваёй карысьці.
 
Гаспадараць дружна,
Недасьпяць часамі;
Час мінуў лапцюжны,
Паны сабе самі.
 
Ісьці будуць годы,
А калгасьнік збожны
Жыць будзе заўсёды
Культурна, заможна.
 
1934
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.