РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
«Зьвязьдзе»
Дырэктывы партыі,
        Ўрадавы дэкрэты –
Праўду бальшавіцкую
        Нашы ўсе газэты
 
Нясуць пераможліва –
        Толькі падзівіцца –
Па Саюзу вольнаму
        Сьветлаю крыніцай.
 
На варце савецкае
        Стаяць безупынна,
Выкрываюць шкоднікаў –
        Ворагаў краіны.
 
Думкі множаць мудрыя,
        Ўсё тлумачаць ясна
Грамадзе працоўнае –
        Рабочай, калгаснай.
 
I растуць, і множацца
        Фабрыкі, заводы,
На ніве калгаснае
        Ўсходзяць буйна ўсходы.
 
Пяць тысяч – ня жарты вам
        Нумароў з запалам
«Зьвязда» наша слаўная
        Ўжо надрукавала.
 
Пяць тысяч – ня жарты вам
        Ды тут – на фарпосце,
Ад рукі варожае
        Дзе йшчэ тлеюць косьці.
 
Пяць тысяч – ня жарты вам
        Праз гадоў шаснаццаць
«Зьвязда» з подлым ворагам
        Мусіла змагацца...
 
Скажам жа ёй шчырае
        Наша пажаданьне:
Каб жыла, квяцілася
        Далей безустаньне.
 
Каб з той жа упартасьцю,
        3 тым жа гэраізмам
Шляхі далей значыла
        Аж да камунізма.
 
1934
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2021. Беларусь, Менск.