Зямля мая, нябёсаў родных сінь, Лугоў зялёныя пасьцелі! Вы ўстаеце з-за смужных далячынь Скрозь горы і пустэлі. Празрыстасьць рэк, дубоў жывы шалаш, Дарог нязьлічаных красёнцы! Я бачу вас, я чую голас ваш, Прываблівы, як сонца. Мой мілы край, народ мой дарагі 3 душой адкрытаю і сэрцам! Зноў дзеляць нас парогі-берагі... Пракляцьце крывяжэрцам! Смуга, імгла навісла над табой, I п'еш ты зноў пакуты чашу: Фашыст-шакал варожаю нагой Стаптаў нам нівы, пашу, Як пошасьць чорная, ўварваўся ён, Прайшоў разбойніцкай ступою, I ўсюды кроў, няволю і палон Пакінуў за сабою. Спаліў твае сялібы, гарады, Набытак, дом разграбіў ён дарэшты. Ня ведаў ты яшчэ такой бяды 3 тых пор, як тут жывеш ты. Ня плач, зямля, народ мой, не тужы – Ты полымем палючым запаліся! За зьдзек, за кроў, за гвалт, за грабяжы На Гітлера, на рыся! Находзіць час, і меркнуць яго дні – Пакоціцца ў бяздоньне гэта скула: Ня вырвецца з сваёй-жа западні Фашысцкая акула!
|
|