РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Якуб Колас
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Маёй каханцы
Я паеду да яе, да каханай маёй,
        Каб ізноў яе голас пачуць.
Няхай думкі мае пабягуць чарадой,
        Як чародкамі хмаркі плывуць.
 
Я волю ім дам, дзе ім люба ляцець,
        Як ляталі, бывала, даўней.
Палячу зь імі сам, буду песьні там пець,.
        Каб адчуць сваё шчасьце паўней.
 
Не скажу толькі я, што мне люба яна
        І як добра мне зь ёю пабыць,
Бо каханка мая, мая радасць – сасна,
        Што пры лесе, як панна, стаіць.
 
1922
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2022. Беларусь, Менск.