РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Зьезду Саветаў
Знатныя людзі
Савецкай зямлі
З добраю весткай
На зьезд свой прыйшлі.
 
Кожны свой рапарт
Даложа на сходзе,
Што ў пяцілетку
Зрабілі стагодзьдзе.
 
Намі збудован
Магнітабуд,
Шлях Беламорскі –
Тэхнікі цуд.
 
Мы запынілі
Парогі Дняпра,
Сваёй радзіме
Прыдбалі дабра.
 
Буйна рунеюць
Нашы калгасы,
Славай краіны,
Гонарам, красай.
 
Трактары нашы
Рэжуць барозны,
Сохаў-крывуляў
Мінуўся стогн сьлёзны.
 
Кожны дзень лепей
Сягоньня ідзе,
Думкі прапалі
Аб горкай бядзе.
 
Армія наша
Грознай станіцай
Збройна вартуе
Межаў-граніцаў.
 
Здраднікаў подлых
Нішчым мы ўшчэнт,
Нам, пераможцам,
Дзівуецца сьвет.
 
Песьню прынесьлі
Сваю песьняры
Вам, зямлі вольнай
Гаспадары.
 
Партыя ж наша
I мудры наш Сталін
Да перамог
Шляхі паказалі.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.