РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Як я молада была...
Як я молада была,
Бедавала многа...
Ад сяла і да сяла
Блукала зьнямога.
 
Не хапала той зямлі,
Не хапала ежы,
Ні той скваркі хоць калі,
Ні цэлай адзежы.
 
Бацька гоніць на начлег,
Маці ў двор да пана;
Ні вясёласьці, ні ўцех
Ад долі паганай.
 
А сягоньня, во, мае
I дзеці, і ўнукі –
Кожны ўдоваль есьць і п'е,
Ня ведаюць мукі.
 
Ці Кастрычнік, ці то Май
Гонару набралі, –
Ім ядваб ужо давай,
Ня хочуць паркалю.
 
Патэфоны граюць ім,
Радыё іграе;
Не было ў жыцьці маім
Гэтакага раю.
 
Як я молада была,
Бедавала многа...
Ад сяла і да сяла
Блукала зьнямога.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2018. Беларусь, Менск.