РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзьве дзяўчыны
Па узгорках, па далінах,
Ветрам-віхрам несупынна
Мчыцца быстрая машына,
А ў машыне дзьве дзяўчыны,
Дзьве дзяўчыны, як маліны...
 
Сьцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіньнік.
 
Шофер зь іх адна бывалы –
Ёй ня страшны віры, скалы,
Долы, горы, перавалы,
Дае ход машыне ўдалай,
А ўсё далей хваляй, валам...
 
Сьцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіньнік.
 
Інжынер – тая другая,
Будаваць машыны знае,
Аб ёй слава па ўсім краі:
Што такая маладая,
А машыны выдумляе!..
 
Сьцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіньнік.
 
У расквечаным прасторы
Дзьве дзяўчыны-непакоры
Едуць полем, едуць борам,
Перад імі сушы, моры,
А над імі сонца, зоры.
 
Сьцеражыся, супраціўнік!
Адбівае дні гадзіньнік.
 
1935
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.