Вясеньняе неба, талолі I сьвежае лісьце на іх. А сэрца маё, як ніколі, Імкнецца да гоняй сваіх. Тут ціха, спакойна, утульна, I песьціцца ў сонцы платан, I лашчыцца вецер разгульны, Шырокі, як Узбэкістан. А ў роднай маёй Беларусі Снуюцца нядоля, бяда, Пакутуе люд наш у скрусе, I хлеб яго – сок, лебяда. Я знаю – вядзе там чужынец, Нямецкая погань свой рэй, А дзеці глядзяць на гасьцінец, Чакаюць – прыходзьце хутчэй! Ох, многа там гора, пакуты, Ды ведай-жа, край родны мой: Няхай буду бедны, разуты, Абы мне быць толькі з табой; Была-б толькі воля, пазбыць-бы Драпежнікаў дзікай арды. Эх, Нёман мой, Сьвіслач і Віцьба, – Пазнаў-бы я радасьць тады! Няхай-жа расступіцца поле, Фашысцкую твань праглыне!.: Вясеньняе неба, таполі... Ой, сьнішся, край родны, ты мне.
|
|