Зашумеў на лад суровы Вецер вольны, сонца сын, 3 родных ніў, лясоў, дубровы Шмат нясе ён мне навін. А навіны невясёлы: Паліць вораг нашы сёлы, Топча нівы, сенажаці, Няма літасьці дзіцяці, Ні жанчыне, ні старому, Забірае скарбы з дому. Ненаедны, жорсткі, люты, Чыніць зьдзекі і пакуты. Нелюдзь, вырадак шалёны, Кроўю піша цьмы законы Для няволі, гора, згубы... Зьвер нямецкі шчэрыць зубы. Ды прыціх мой родны вецер, Шэпча мне, зьмяніўшы тон: «Ня сумуй, браток, – як сьмецьце, Вольны люд зьмяце палон. Не сагнуў ён сьпіны, шыі, Зброю ў рукі ўзяў ізноў. На д'арогі баявыя Ён павёў сваіх сыноў. Росіць вораг кроўю чорнай Багуны і верасы, I гамоняць непакорна Беларускія лясы. Не зламаць народнай сілы Дзікім ордам у баю. А я ім на іх магілах Марш хаўтурны прапяю».
|
|