РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Спадарожніку зямлі
Шэпчуць лісьцем пажоўклым таполі,
Зоры робяць за кругам круг.
Я ня бачыў цябе ніколі,
Мой маленькі нябесны друг.
 
Узыдзі, мая зорка срэбная,
Над абшарамі нашых бароў,
У людзей жа на сёмым небе
Не было ніколі сяброў.
 
Не да неба ляцела іх сэрца,
А да ніў сваёй стараны,
Усе яны зямныя да сьмерці,
Але ты хіба не зямны?
 
Тут прыпала табе нарадзіцца,
Тут звычайныя людзі зямлі
Разгадалі тваю таямніцу
I сусьвету цябе аддалі.
 
I, як многія, сэрцам чыстыя,
Што выходзяць зь цемрай на бой,
Ты на працы згарыш калісьці,
Ўсё аддаўшы Радзіме сваёй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.