РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
У жніўны дзень
Жарт
У жніўны дзень на вуліцы бязьлюдна.
Нават бэз заснуў каля дзьвярэй.
Толькі певень, млявы і марудны,
Кліча частаваць сваіх курэй.
Бабка сьпіць ля хаты пад кустамі,
I цялё чырвонае усмак
Мокрымі ружовымі губамі
Ёй жуе стракаты андарак.
I старыя, і малыя ў полі,
Суха звоняць конікі ў траве,
I камбайн, як карабель вясёлы,
Паміж жытніх каласоў плыве.
Ну, а вёска цішынёй абнятая.
Толькі й чуць у гэтай цішыні,
Як храпуць у дзьвюх суседніх хатах
Жонкі брыгадзіра й старшыні.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.