РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Дзед Цыпрук, вартаўнік калгаснага стаўка
Рыжая ватоўка на плячах,
Ахінёна хусткай цёплай шыя...
Пад вадою ў глеістых вірах
Праплываюць карпы люстраныя.
Дзеду семдзесят. 3 худой рукі
Фузія старэнькая зьвісае.
Вочы кепска бачаць. Хлапчукі
Часам рыбу аж з-пад ног цягаюць.
Дзе з «манахаў» б'е уніз вада,
Дзед Цыпрук сваю паставіў базу:
Адмыслова сплёў з галін будан,
Што у сьпёку добра пахне лазьняй.
Дзед глядзіць зь яго, як з норкі рак,
На дзіцячыя забавы-гулі.
Шкода, што самому нельга так,
Маладосьць у горы прамінула.
Добра помніць дзед, як тут раней
Ледзь цурчаў струмок праз глею глыбы,
I ня хочацца ганяць дзяцей,
Што купаюцца і пудзяць рыбу.
Зяблыя, палягуць на пясок
I пясок сабе пад грудзі мосьцяць.
Сьпёка! Сьпёка! Вяне палынок.
Ныюць, ныюць к непагадзі косьці.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.