 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Пад тэрыконамі блукаюць козы, Травою шэраю шуміць зямля, I рэдкія, трывалыя бярозы 58 Ў вуглі ад верхавіны да камля. Аўтобус па шашы паўзе павольна: Не ведае, што ў чорнай глыбіні Пад коламі яго блукаюць штольні I свецяцца няпэўныя агні. Ім невядома, сонца або хмары, Лютуе завіруха ці прайшла, I свежы лівень не абмые твараў Здабытчыкам каменнага святла. Світаннем золкім або цёмнай ноччу, Калі затопіць свет гудкоў гірыбой, Нялічаная армія рабочых Спускаецца на змену ў свой забой. I на зямлі без іх цвітуць платаны, Без іх гуляе вецер па траве... Затое скамянелыя світанні Палаюць там, дзе хоча чалавек.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|