РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
БАЯВЫЯ ВАЗЫ
Драч крычыць. Туманы, як мора,
За ракой на лугах ляглі.
Прагна слухаю.
3 цемры чорнай
Далятае голас зямлі.
Непакорлівы. Рэзкі. Забыты.
Крык аб помсце. Пагроза. Прызыў...
Драч крычыць быццам недзе ў жыце,
Ледзьве чутна рыпяць вазы.
Ты адкуль, драчыная песня?
Можа, з тых далёкіх часоў,
Калі сотняй вазоў напрадвесні
Йшоў Вашчыла граміць паноў.
3 мужнай песняй адчаем і верай
Войска продкаў на ворага йшло.
Хлебнік – з дзідай, смаляр – з сякераю,
Каб на працу падобна было.
Пад зарнічным святлом мігатлівым
Праз шатры надрэчнай лазы
Бачу вілы, конскія грывы
I акутыя меддзю вазы.
Едуць, едуць, драныя, босыя.
У рызе біскупскай кожны конь.
А на вочы звісае валоссе,
А ў вачах – пажараў агонь.
Што ж няма вам дагэтуль спакою?
Ціха.
Слухайце.
65
4 В. Караткевіч, том 1
Хаты спяць.
Адпачніце. Няхай над ракою
Баявыя вазы не рыпяць.
Іх няма, вашых злосных катаў.
Поўнай мерай заплочана ім
За галодныя, курныя хаты
I за вёсак спаленых дым.
Мудры, моцны і працавіты,
Цвёрда ведае родны народ –
Сонца светлым устане над жытам,
Як прывыклі за сорак год.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.