РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Уладзімер Караткевіч
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Трагедыі не знікнуць пры Камуне,
Хоць знікнуць голад, і прыгнёт, і жах:
Захоча Ен дабрацца да Негітуна,
Яна – сады вырошчваць у ільдах.
I рыне ў космас карабель імклівы
Да новых зор, да новай стараны,
I пройдзе месяц для Яго жахлівы,
А для Яе – дзесяткі год зямных.
I лямант радыё з канца сусвету
Не даляціць праз папялісты змрок:
«Каханне, адгукніся, дзе ты, дзе ты?
У якіх краях гучыць твой лёгкі крок?»
Ен руль трымае, пальцы пабялелі.
У вачах ад рэзкіх слёз стаіць туман.
Планеты ледзяныя, гіасівелыя.
Жьгцця ні кроплі. Аміяк. Метан.
Далей. Далей. Сусвет бязмежны зведаць.
Шукаць разумнае, шукаць людзей,
У туманнасці далёкай Андрамеды

 
3 пачварамі змагацца цэлы дзень
I прыляцець з далёкіх зорных светаў
Да прыліўных дажджоў, да поўных рэк,
Да самай лепшай, да сваёй планеты,
Дзе так чакае родны чалавек.
Сустрэць Яе ў пачатку цёплым мая
I ўбачыць, што прыйшла Яе пара,
Што любая амаль зусім сівая,
Па ўзросту, як старэйшая сястра.
Пачуць ад любай у тузе і жалю,
Ў згрызотах, і каханні, і журбе:
– Я гэту яблыню тады саджала,
I дачакалася яна цябе.
Пятнаццаць год у зараве Стажараў
Яна пладамі біла па зямлі...
Глядзі, алеяй падыходзіць пара.
I хлопец – наш. I мы вось так маглі
Глытаць салёны вецер акіяна,
Ў шумлівых пушчах раскладаць касцёр,
Ў садах малочных сустракаць світанак
Ўсе дваццаць год, што ты ляцеў да зор.
I ўсё ж мне добра, што тугу і старасць
Пакінула сабе, як лепшы дар.
Я ганарылася табою ў марах,
Адважны мой, каханы мой Ікар...
N
I, можа, шчасце менавіта ў гэтым,
Каб любаму аддаць усе гады,
Каб адкрываць нязнаныя планеты,
Сівець, чакаць, кахаць, расціць сады,
Не быць ніколі вербным херувімам,
I для адвечнай мары дарагой
Ў касмічным пыле, у агні і дыме
Спаліць жыццё над цёплаю зямлёй.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.