РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Выбары
Малюнак

#I
Запыталіся ў Галінкі,
У малой дзяўчынкі:
– Што сядзіш ты, Галя, ў хаце
I ня йдзеш гуляці?
 
– Пайшлі ў госьці мама, тата,
Голас свой панесьлі,
Ну, а я пільную хату,
Сяджу сабе ў крэсьле.
 
Мяне ўзяць з сабой прасіла,
Але ўзяць ня ўзялі,
Адно кажа мамка міла:
– Ты йшчэ сходзіш, Галя.
 
Во, глядзі сама ў аконца,
Гуляючы дома.
Свой за Сталіна, за сонца,
Голас панясём мы.
 
Ды йшчэ кажа, што малая,
Урны не дастану...
Што ж такое, – пачакаю,
Пакуль большай стану.
 
Пройдзе зімка, пройдзе лета,
Як сказаці слова,
Дачакаюся я гэтак
I выбараў новых.
 
Будуць рады татка, мама,
Калі падрасту я,
I за Сталіна таксама
Я прагаласую. –
 
I ў Галінкі-дзіцяняткі
Ад такой гаворкі
Ажно йскрацца вачаняткі,
Нібы ў небе зоркі.

 

#II
– Куды йдзеш ты, мая бабка, –
Кажа ўнук бабулі, –
То сядзіць, ня злазіць зь печкі,
Цяпер, во, на гулі.
 
Сама ведае, што хвора,
Што баляць ёй грудзі.
Аддыхала б лепей дома,
Чымся пхнуцца ў людзі.
 
I бубніць, бубніць бабульцы
Ўнук сямігадовы.
А бабуля яму кажа,
Падбірае словы:
 
– Што ты ведаеш, Данілка,
Лепш пабудзь во ў хаце.
То ж на выбары іду я,
Голас свой падаці.
 
Сабе ўжо і дэпутата
Выбрала адразу –
Варашылаву свой голас
Аддам з сэрцам разам.
 
– Варашылава я знаю,
Сам я зь ім вітаўся,
Ён, калі былі манеўры,
Ў нашым быў калгасе.
 
Ну, за гэтага дык можна,
Чалавек вядомы.
Галасуй ідзі, бабулька,
Я пабуду дома.
 
Варашылава я такжа
Выберу з часамі,
На сямі канях паеду
Зь сямю галасамі.
 
Сеў Данілка, выразае
Коніка зь бярозкі,
Адно бліскаюць у вочках
Радасныя сьлёзкі.

 
1937
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.