РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Пятрусь Броўка
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ой, не шапчы, мая бярозка...
Ой, не шапчы, мая бярозка,
Журлівым пошаптам галінаў,
Пайду сягоння ў поле позна —
Сустрэпу любую дзяўчыну.
 
Сустрэну ў полі, дзе бярозкі,
У вечар росны,
Вечар мглісты,
I будуць пець зялёным лістам
У полі белыя бярозкі.
 
Чуць свет, чуць сонейка устане,
ІІайду з касой ыа луг мурожны.
Трава квяцістая, густая
Будзе губляць сваю прыгожасць.
 
А сонца яркае устане —
Трава завяне у пракосах,
I я пайду на лузе босым,
Хай з сонцам сэрцайка снявае.
 
Дык не шанчы, мая бярозка,
Ў ліпнёвы вечар мне не сумна —
Вітаю свету повы росквіт
I Беларусь, маю красушо!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.