РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Беларусь
Беларусь ты мая‚ Беларусь‚
Няугасная зорка Вэнэра‚
Я агнём тваім вечным гару‚
У тваё уваскрошаньне веру.
 
У крывава-чырвоным вянку
Не шчарнелі пялёсткі шыпшыны...
Бачу: госьці на Нёман-раку
Прыляцелі з далёкай краіны...
 
Вырай‚ доўга чаканы‚ расьце.
Груганьнё закрычала над лугам.
А у тых белакрылых гасьцей
На грудзёх залатыя кальчугі.
 
Беларусь ты мая‚ Беларусь‚
Няўгасная зорка Вэнэра‚
Я агнём тваім вечным гару‚
У тваё уваскрошаньне веру.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.