РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аркадзь Куляшоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Ад шчасьця сэрца скача, як дзіця,
Ад бед яно, як млын, шуміць начамі,
Варочае цяжкімі камянямі,
Падлічваючы горычы жыцьця.
 
Ды сэрцу быць гадзіньнікам не гожа:
Спынілася – і ўжо не завяду,
Яно секунды адбіваць не зможа,
Калі падкосіць сьмерць маю хаду.
 
Яго ў рамонт, як здарыцца патрэба,
Я не аддам дасьведчаным майстрам
І, як стары гадзіньнік, не прадам
У дні нястач і бед за лусту хлеба.
 
Затое зь ім далей у свой паход
Я крок у крок датуль ісьці гатовы,
Пакуль не скончыцца яго жыцьцёвы,
На ўвесь мой шлях разьлічаны, завод.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.