 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Уткнуўшы ў бераг вудзільно, Я вуджу раніцою. А воблака? Плыве яно І небам і вадою. Нарэшце клюнула разок – І рыбка немалая! – З пяром гусіным паплавок Пад воблака нырае. Стаіў дыханьне. Цішыня... Убок рукой умелай Я падсякаю галаўня, Цягну з хмарынкі белай. Вада ў кругах, Вада ў кругах, І неба ў ёй не тое... А воблака? Яно ў руках Трапечацца жывое.
1937-1939
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|
|