 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Грэх на сэрцы цяжкі‚ нібы камень: На зямлі я найпершы Адам... Не знаходжу я шчасьця ў храме‚ Бо ў сэрцы разбураны храм. Недаверкі жадалі ад Бога Захаваць сваіх душаў ключы. Перацяў мне цень іх дарогу‚ Не магу ад яго уцячы. Хоць вазьмі упадзі плашчаніцай - Неспраможная гора гара: Майго крэдо згасаюць зарніцы‚ Ды‚ успыхнуўшы‚ ледзьве гараць. І гняце гэты цяжар‚ як камень. На зямлі я найпершы Адам. Я знайду сваё шчасьце у храме‚ Калі ў сэрцы збудую храм.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|