 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
На зямлі мне і душна‚ і цесна; Пад зямлёю душней‚ ды прасторней. Падзямельная ціхая песьня Супакоем мне сэрца агорне. Лямпы-зьнічкі‚ падземныя зоры‚ Ў сутарэньні пабліскваюць здрадна. Далямітныя рушацца горы‚ Мне насустрач ідзе непрагляднасьць. Не праспэкты суворыя штрэкі‚ Не на йгрышча іду я у ручу - Нада мною вазёры і рэкі‚ Пада мною агонь няўміручы. Патаёмнасьць і веліч тварэньня‚ Даляміты і вугальны камень... Не‚ ня час‚ а магутнейшы гэні - Бог стварыў усё зямное рукамі. Гэтай думцы было калісь цесна У галаве маёй зараз - прасторней. Падзямельная ціхая песьня Супакоем мне сэрца агорне.
1947‚ Бэльгія.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|