РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Аркадзь Куляшоў
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Гадзіньнік мой – ня сонца, што ў зэніце,
Гадзіньнік мой – ня сэрца, што ў грудзях.
Сваім дакладным часам на арбіце
Сама зямля мой вымярае шлях.
 
Начы і дні адбіўшы чаргаваньне,
На месцы не стаяць мацерыкі –
Па іх жывым і сонечным экране
Бягуць дарог і рэчак ручнікі.
 
Дыван вясны перацьвітае ў лета,
Завея лісьцяў – у сьняжынак пух;
Я не хачу, каб некалі ўсё гэта,
Хаця б на момант, свой спыніла рух.
 
Хай сэрца стане, сонца ў хмарах згіне,
А ты, Зямля, няспынным крокам кроч,
Ня дай на той мне ўпасьці палавіне,
Дзе дня ня будзе, будзе толькі ноч.
 
1962
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.