 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я улюбляны ў сонныя сіні‚ Футбалістых гульнёй усхвалёван. Ня шукаю сьвятой Еўфрасіньні - Разухаблены сьвет‚ размалёван. Рафаэля тускнеюць мадонны‚ Шчэрыць зубы вычварны Пікассо. Акіян захлябнуўся бяздонны‚ А на небе грымотныя кляксы. І сымфонію глушаць куранты‚ Зор рубінавых дзіды у сіні... Дзе вы‚ дзе вы‚ суворыя Гранты‚ Дзе ты‚ дзе ты‚ мая Еўфрасіньня?
1953
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|