 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я ніколі ня буду Буддам: Просяць помсты балючыя раны. Па зямлі маёй блудзяць прыблуды - Як-жа мне спачываць у нірване? Я - жабрак‚ бяспрытульны бадзяга‚ З роднай хаты прышэльцам прагнаны. Як-жа піць бястурботнасьці брагу? Калі стогне мой край зрабаваны? Мне палацаў‚ ні славы ня трэба. Я й пад плотам сабе нагарода. Але бачу насупленасьць неба‚ Чую енкі майго народу... І пакуль не адпомшчу прыблудам‚ Не ўтаймую балючыя раны‚ - Я ніколі ня буду Буддам‚ На зямлі не знайду нірваны.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|