 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я за шчасьцем па ўхабах зямлі І цьвярозы бадзяўся і п'яны... Залатых міражоў караблі Адплылі‚ адплылі ў акіяны. Да апошняе прыстані крок‚ Ня ў кішэні душа і жаданьні. Тваё мейсца‚ паэт і прарок‚ - Пад платамі з галотай буяніць. Не табе‚ не табе сумаваць‚ Ня ўсё і ў палацах суцешна. Мяне будуць вятры адпяваць - Мне й тады будзе крыху сьмешна.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|