 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Я разгубляў санэты ля дарог‚ Калі хаваўся ад сябе самога. Я не прасіў ратунку у нікога‚ І сам нікога ўратаваць ня мог. Мінулі дні. Ступіў я на парог Другой зямлі‚ ня выклятае Богам. Хоць у грудзёх ня выцьвіла трывога‚ Ды прывід сьмерці тут я перамог. Час уваскросіць мілыя санэты‚ Час разбудзіць тэрцыны‚ трыалэты‚ Хай на чужой‚ няветлівай зямлі. Век не бадзяцца сумнаму па сьвету‚ Плакаць аб тым‚ што ружы адцьвілі... Сатльлю зьвінець мусіць верш паэта.
1947‚ Ля-Лювер‚ Бэльгія.
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|