РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
На Новы Год
Мару‚ спадзяюся - прыйдзе хтосьці
З цяплынёй і сьвятасьцю ў паглядзе;
Скажа: «З Новым Годам!» Любым госьцем
За мой стол уквечаны прысядзе‚
 
Як калісь далёка там‚ далёка‚
На Радзіме любай‚ сінявокай‚
Мне падорыць цёплы пацалунак‚
З навагодніх лепшы падарунак.
 
Маўкліня‚ і сьвечка ледзь іскрыцца.
Я сяджу‚ як высьмеяны рыцар...
Сэрца разрываецца ад болі.
 
За вакном халоднае сьвітаньне.
Ня збыліся мары‚ спадзяваньні
І ня збыцца‚ мабыць‚ ім ніколі.
 
1947
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.