РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Ветры сьвішчуць
Ні кала‚ ні двара і ні хаты‚
А наўкола ветры сьвішчуць.
Роніць восень ліству‚ як дукаты‚
На руіны‚ папялішчы.
 
Патускнеламу сонцу бязьмежжа‚
А пад сэрцам смокча спрага.
Дзесь сягоньня заб'юць‚ ці зарэжуць‚
Дзесь віно бушуе‚ брага...
 
Прыпаду да граніту ніцам -
Стогне камень‚ енчыць камень:
- Хто ты духам‚ жабрак‚ або рыцар?
- Не валодаеш рукамі?
 
Падпарадкую розуму сэрца‚
Не заўсёды давяраю...
Нада мной хай нядоля сьмяецца -
Я пакутую для Краю.
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.