 |
РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ
|
|
Вобразы мілыя роднага краю,
Смутак і радасьць мая!..
Якуб Колас
|
|
|
|
|
|
|
Упала ноч. Як эдэльвайсы‚ зоры Цьвітуць над Альпамі. Аскепак-маладзік У неба ўрэзаўся. Блакітнае на горы Імжыць сьвятло. А ты ідзі‚ ідзі... Якая ноч! Як у сьвятыні‚ ціха І урачыста. На калені упадзі. Вунь там агонь міргае... Шчасьце зь ліхам Кладуцца спаць... А ты ідзі‚ ідзі... Трывожыць ноч‚ як сьмерці жах мінулы‚ І прышласьць мроіцца‚ як недабіты дзік. Нібы агонь‚ няўсподзеў шуганула Жаданьне жыць. Каб жыць‚ ідзі‚ ідзі... Разьбілась ноч‚ і зазьвінелі зоры. Прамень‚ як штых‚ бліснуў... І маладзік Зьбляднеў‚ самлеў. Ружовае на горы Імжыць сьвятло. А ты ідзі‚ ідзі...
1944-1952
|
|
|
|
Падабаецца
Не падабаецца
|
|
2009–2020. Беларусь, Менск.
|
|