РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Франтавое
Зоры ў небе‚ як срэбныя росы.
Месяц-гузік на шэрым шынэлі.
Фасфарычныя бзыкаюць восы...
Добра тым‚ хто на цёплай пасьцелі.
 
Мне падушкай - сталёвая каска.
Збоку туліцца «жонка» із Тулы...
У вакопе студзёна і гразка...
Добра тым‚ што навекі паснулі.
 
Із-за лесу разьведчык чырвоны‚
Здэцца ўлез бы ў зямлю з галавою.
Лес надзеў залатыя пагоны...
Уставайце‚ галодныя воі!
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.