РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі      Гасьцёўня      Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *

Песьняру Альберту Паў<лові>чу

 
За пасьвяшчэньне, вершык харошы
Ўсім сэрцам, пане, дзякую Вам, –
Ня маю скарбаў, ня маю грошы,
Што ж я Вам, бедны зь бяднейшых, дам?
 
Дам я Вам слоўца, братняе слоўца,
Шчырае слоўца, – ня знаю другіх, –
Сейце па роднай, беднай старонцы
Праўду і ў думках, і ў песьнях сваіх.
 
Чым сяўцоў болей – пасеюць болей,
Болей узойдзе, болей пажнуць,
Чым пяўцоў болей долі-нядолі –
Болей прасьвету ў душу ўнясуць.
 
Край наш убогі, люд наш убогі,
А цёмны, проста трудна сказаць!
К шчасьцю закрыты яму ўсе дарогі,
Трэба якую радачку даць...
 
Гэй, песьняру мой, браце мой родны,
Сэрца для гэтага дай, не жалей...
Біся, ня дайся крыўдзе нягоднай,
Пей нам аб шчасьці, голасна пей!
 
[1908]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца Водгукі
2009–2019. Беларусь, Менск.