РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Янка Купала
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Касцам
Дзе вы, брацьці-ўдальцы, дзе вы, хлопцы-касцы?
          Гэй, дакуль на вас трэба чакаць?
Час вам косы кляпаць, час вам на сенажаць,
          Час вам сілу сваю паказаць!
 
Пакуль згіне раса, хай засьвішча каса,
          Няхай вале ў пракосы траву;
Няхай прыйдзе канец на сівец, на званец, –
          Хай пазнаюць усе грамаду!
 
Сонца паліць агнём, пот ліецца цурком...
          Гэй, прывыклі да гэтага вы!
Як вы толькі ўзрасьлі, к працы цяжкай ішлі,
          І ніхто не жалеў вас ані!
 
Пот ліецца цурком, – абмахні рукавом
          Дый касой замахай весялей,
I з упаўшай грудзі песьню сьлёз завядзі
          Песьню родную долі сваей!
 
Песьню пей і касі, пакуль ясныя дні,
          Пакуль хмараў на небе няма;
Зямля, плуг і каса – гэта наша краса,
          Гэта наша пацеха адна!..
 
[1908]
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2019. Беларусь, Менск.