РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
*  *  *
Байдаркі і яхты... Бурхлівыя хвалі.
Вятры заблудзіліся ў ветразях белых.
І шчоглы хрыбты да вады пазгіналі.
Дарогу у мора бясьпечным і сьмелым!
 
Дарогу у мора‚ у штормы‚ у буры!
Няўтоймныя сэрцы жывуць небясьпекай.
Сівы акіян бровы шэрыя хмурыць‚
У сударгі кінула рэчкі і рэкі.
 
У бухты даўно караблі паўцякалі:
На моры у штормы ня знойдзеш ратунку.
А човен плыве па разьюшаных хвалях‚
У чорную даль углядаецца юнга...
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.