РОДНЫЯ ВОБРАЗЫ Вобразы мілыя роднага краю,               
Смутак і радасьць мая!..
      
 
Якуб Колас
    Галоўная      Слоўнікі           Спасылкі      Аб сайце       Кірыліца      Łacinka    
Міхась Кавыль
Вершы
Кантэкстны тлумачальны слоўнік
Хоць лістам зеляніцца
Пачарнела золата. Да плоту
Гоніць вецер. І маўчыць нівошта.
Пасылае ціхую дрымоту
Дрэвам неба зьледзянелай поштай.
 
Прачыталі‚ дрогнулі ахвяры
І ўздыхнулі - прысуд ня суровы:
Як мячы скрыжуюцца на хмарах‚
Зноў лісты зь лістамі загавораць.
 
Пацячэ з карэньня да вяршалін
Сок салодкі‚ пахкая жывіца.
Хай мяне-б карэньні адшукалі
Пад зямлёй - хоць лістам зеляніцца.
 
1953
 
 
 
 
Падабаецца     Не падабаецца
2009–2020. Беларусь, Менск.